Байкот | |
---|---|
Названа ад | Charles Boycott |
Процілегла | anti-boycott |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Байкот (англ.: boycott) — адзін з прыёмаў палітычнай барацьбы, які выяўляецца ў поўным або частковым спыненні зносін з дзяржавай, арганізацыяй, установай, пэўнай асобай як пратэст супраць чаго-небудзь. Насельніцтва часам выкарыстоўвае байкот як частковае або поўнае адмаўленне ад удзелу ў выбарах у прадстаўнічыя органы і г.д. Тэрмін «байкот» паходзіць ад прозвішча англічаніна Ч. К. Байкота — аканома маёнтка, дзе ўпершыню ў 1880 ірландскія арандатары выкарысталі такі метад барацьбы.