Міхай Эмінэску | |
---|---|
Mihai Eminescu | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Міхаіл Эміновіч |
Дата нараджэння | 15 студзеня 1850 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 чэрвеня 1889 (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Румынія |
Бацька | Gheorghe Eminovici |
Маці | Raluca Eminovic |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | акцёр, празаік, журналіст, бібліятэкар, эсэіст, пісьменнік, паэт, палітык |
Гады творчасці | з 1866 |
Кірунак | рамантызм |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | румынская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхай Эмінэску (рум.: Mihai Eminescu, /mi'haj e.mi'nes.ku/; сапраўднае прозвішча Эміновіч (Eminovici); 15 студзеня 1850, Баташані — 15 чэрвеня 1889, Бухарэст) — румынскі паэт, класік румынскай літаратуры.
Нарадзіўся 15 студзеня 1850 года ў Баташані ў шматдзетнай сям'і.
Вучыцца Міхая Эмінэску накіравалі ў Чарнаўцы ў нямецкую гімназію. Першы надрукаваны верш паэта — «Ля магілы Арона Пумнула» быў надрукаваны ў 1866 годзе ў часопісе «Слёзы ліцэістаў». Не скончыўшы навучання ў гімназіі ў Чарнаўцах Міхай па патрабаванні бацькі з'язджае на вучобу ў Вену, дзе становіцца вольным слухачом універсітэта і вывучае філалогію, філасофію і юрыспрудэнцыю. У гэты перыяд аўтар выдае цыкл вершаў і патрыятычную паэму «эпігонаў».
Восенню 1872 года паэт перабраўся ў Берлін, дзе да верасня 1874 года слухаў цыкл лекцый пры Берлінскім універсітэце. У верасні 1874 года паэт пераязджае ў горад Ясы ў пошуках заробку, дзе ўладкоўваецца выкладчыкам у гімназію, адначасова бібліятэкарам і школьным інспектарам. Знясільваючая праца, матэрыяльныя цяжкасці і духоўная нездаволенасць прыводзяць паэта да дэпрэсіі і псіхічнай хваробы ў 1883 годзе, якая, нягледзячы на пэўнае паляпшэнне пасля лячэння, будзе пераследваць яго да канца жыцця. У гэтым жа 1883 годзе выходзіць адзіная прыжыццёвая кніга вершаў Эмінэску. І хоць імя паэта адразу атрымала прызнанне, ён ужо быў не здольны гэта ўсвядоміць. Памёр Эмінэску ў псіхіятрычным шпіталі ў Бухарэсце 15 чэрвеня 1889 года.
Творы М. Эмінэску перакладалі на беларускую мову Станіслаў Шушкевіч, Рыгор Барадулін, Мікола Федзюковіч, Казімер Камейша, Таіса Бондар, Лявон Баршчэўскі, К. Коракс, Аксана Данільчык.
Міхай Эмінэску на Вікісховішчы |